Шыфр
411Е000002_116
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Свярдлова, 4
Датаванне
1902 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Свярдлова № 4 — Новыя жандармскія казармы. Год пабудовы — 1902. Эклектыка. На ганку захавалася лацінская манаграма: «SALVE». Будынак двухпавярховы, Г-падобны ў плане, са скошаным вуглом. Сцены неатынкаваныя, акрамя цэнтральнай (вуглавой) часткi галоўнага фасада. Цокаль аблiцаваны камнем. Фасадная сцяны асноўнага аб'ёма з заходняга боку члянёна лапаткамi, прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Вокны першага паверха падкрэслены падаконнай цягай, другога -- шматслойнымі карнізамі. Паміж аконнымі праёмамі першага і другога паверхаў прасценкі аформлены квадратнымі нішамі. Цэнтральная частка фасада вылучана несапраўдным рызалітам, завершаным франтонам.