Будынак

Шыфр

411Е000002_118

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Свярдлова, 4Б

Датаванне

1926 г.

Стыль

Сецэсія

Апісанне

Будынак па вул. Свярдлова, 46 пабудаваны ў 1926 г. для карыстання вайсковым ведамствам. Будынак аднапавярховы з мансардамi ў рызалiтах. Сцены атынкаваныя. Уяўляе сабой вiлу ў стылі "сэцэсii" 1920-х гадоў. Галоўны фасад вылучаны бакавымі рызалітамі з мансардамі і ў цэнтры ўваходным тамбурам пад двухсхільным дахам. У бакавых рызалітах уваходы фланкіраваны магутнымі лапаткамі, над уваходамі размешчаны балконы.