зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_125

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Сацыялістычная, 17

Датаванне

1900 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак па вуліцы Сацыялістычная № 17 пабудаваны ў 1900 годзе. Дом Ашкеназі, гатэль “Метраполь”. 

Будынак двухпавярховы, Г-падобны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Асіметрычна, са змяшчэннем ад цэнтральнай восі да паўночнага краю, размешчана праезная арка, фланкіраваная плоскімі лапаткамі. Праезд зачынены металічнымі варотамі з элементамі коўкі.

У 1915 г. тут жыў вольна-практыкуючы ўрач Шумкоўскі.

 У гатэлі “Метраполь” 27 снежня 1918 г. у нумары Васіля Захаркі спыняўся Антон Луцкевіч. У гэтым жа гатэлі, у канцы 1918 г. адбывалася рэгістрацыя добраахвотнікаў у беларускі полк, а ў пакоі №5 у пачатку 1919 г. працаваў у якасці прадстаўніка Літоўскай Тарыбы міравы суддзя А. Гетлінг. 

29 лістапада 1918 г. тут адбылася нарада аб развіцці беларускай справы ў горадзе. Магчыма, у 1940 гг. - польская сярэдняя школа №19. 

У 1950 г. - руская сярэдняя школа №8 і вячэрняя школа №1. У 1957 г. СШ №8 займала памяшканні ў дамах № 17 1 №17а, у верасні 1962 г. яна пераехала у новы будынак па вул. Чапаева (зараз Васілька), пасля чаго былы гатэль поўнасцю перайшоў пад вячэрнюю школу працоўнай моладзі №1