Шыфр
411Е000002_136
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1883
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом па вуліцы Сацыялістычная № 39 — дом Канстанціна Тарасевіча пабудованы ў 1883 г., у эклектычным стыле.
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад падзелены шырокай прафіляванай міжпаверхавай цягай, завершаны карнiзам. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе падкрэслены падаконнай цягай, дэкарыраваны простымі ліштвамі з замковым каменем. На другім паверсе прамавугольныя вокны дэкарыраваны падаконнымі карнізнымі паяскамі, нішамі, прамымі сандрыкамі.