Будынак

Шыфр

411Е000002_145

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Студэнцкая, 3

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

эклектыка

Апісанне

Аднапавярховы з падвалам і мансардай прамавугольны ў плане будынак. Сцены неатынкаваныя. Галоўны фасад крапаваны руставанымi лапаткамi. Лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамi, прамымi сандрыкамi i падаконнымi нiшамi. Завершаны фасад карнізам. На тарцовым фасадзе з заходняга боку балкон мансарды з каванай агароджай. Пад балконам дзвярны праём. Тарцовы фасад завершаны двухсхільным шчытом, прарэзаным аконнымі праёмамі і па кутах арачнымі "продухамі". Праёмы акон і "продухаў" падкрэслены падаконнымі карнізамі. Захавалася аконная сталярка, філянговыя дзверы.  Жылы дом пабудаваны на пачатку ХХ ст.. Простая эклэктыка.