Шыфр
411Е000002_152
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Тэлеграфная, 14
Датаванне
1898 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом па вуліцы Тэлеграфная № 14 пабудаваны ў 1898 годзе. Эклектыка. Мураваны прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады не тынкаваныя. У цэнтры галоўнага фасада прахадная арка, фланкіраваная лапаткамі, дэкарыраванымі нішамі. Дэкор фасадаў спрошчаны. Галоўны фасад падзелены падаконнымі і міжпаверхавай цягамі, завершаны карнізам. Лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі, на другім паверсе пад вокнамі нішы.