Шыфр
411Е000002_153
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом па вуліцы Тэлеграфная № 20 пабудаваны напрыканцы XIX ст. Эклектыка. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад крапаваны пілястрамі, падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам з сухарыкамі. На першым паверсе прамавугольныя аконныя праёмы падкрэслены падаконнай цягай і прамымі сандрыкамі.