Шыфр
411Е000002_154
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1856 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак па вуліцы Тэльмана № 4 - дом купца Фрумкіна на Іванаўскай, дом Лебедзева. Год пабудовы — 1856. Дабудаваны ў 1900 г. Будынак двухпавярховы з цокальным паверхам i мансардай, П-падобны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Сцены атынкаваныя. Галоўным фасадам арыентаваны на вул. Тэльмана. Фасадная плоскасць падзелена міжпаверхавай і падаконнымі цягамі, завершана карнізам. Сцяна першага паверха апрацавана рустам. Лучковыя аконныя праёмы ў простых абрамленнях, на другім паверсе з прамымі сандрыкамі і падаконнымі нішамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён