Шыфр
411Е000002_155
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Тэльмана, 5
Датаванне
1900 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак № 5 знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра г. Гродна, фарміруе забудову вул. Тэльмана і Урыцкага пачатку 20 ст. Будынак размешчаны на рагу вуліц. Паводле дакументаў, будынак №5 пабудаваны ў 1900 г. Уладальнікам участка ў пачатку 20 ст. з'яўляўся Шалом Памеранец. Узведзены будынак характарызаваўся як двухпавярховы з падвалам, крыты бляхай. Даўжыня фасада па вул. Тэльмана складала 12 саж., па вул. Урыцкага -- 8 саж. У 1920-я гг. у доме знаходзіліся пральня, кандытарскі магазін, жылыя кватэры. Акрамя таго, на ўчастку існавалі аднапавярховы мураваны дом і мураваны гаспадарчы будынак.
Будынак двухпавярховы з цокальным паверхам П-падобны ў плане накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя. Фасады, арыентаваныя на вул. Тэльмана і Урыцкага, маюць падобнае архітэктурнае рашэнне. Па гарызанталі фасады падзелены прафіляванымі міжпаверхавай і пад вокнамі першага паверха цягамі. Вуглы будынка на ўзроўні першага і другога паверхаў акцэнтаваны руставанымi лапаткамi.