Шыфр
411Е000002_157
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Тэльмана, 7
Датаванне
1900 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак № 7 знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра г. Гродна, фарміруе забудову вул. Тэльмана пачатку 20 ст. Будынак аднапавярховы з мансардай чатырохвугольны ў плане (мае форму паралелаграма), накрыты двухсхiльным дахам з люкарнай з заходняга боку. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад падзелены надаконнай і падаконнай прафіляванымі цягамі. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. Візуальнае абследаванне паказала, што значных перабудоў у пасляваенны час не адбывалася.