Шыфр
411Е000002_158
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак № 7а знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра г. Гродна, фарміруе забудову вул. Тэльмана пачатку 20 ст. Дом №7а па звестках тэхпашпарта пабудаваны ў 1900 г. як жылы флігель. Мяркуючы па форме плана і аднасхільнай канструкцыі даху, будаваўся на мяжы з сумежнымі ўчасткамі. Даўжыня галоўнага фасада складала 9 саж. Пластыка фасадаў флігеля нескладаная. У іх афармленні выкарыстаны абмежаваны набор дэкаратыўных элементаў: цягі, нішы, карніз з сухарыкамі, замковы камень. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Размешчаны ў глыбіні квартала. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi (у два ўзроўні) Г-падобны ў плане, накрыты аднасхiльным дахам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён