Шыфр
411Е000002_168
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Урыцкага, 10
Датаванне
1910 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вуліцы Урыцкага №10 пабудаваны ў 1910 годзе ў стылі эклектыка.
Двухпавярховы будынак. Сцены атынкаваныя, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Першапачаткова вокны былі большыя па вышыні (знізу замураваны 3-ма радамі цэглы), пад тынкоўкай захаваліся клінчатыя перамычкі.
Архітэктурны дэкор будынка просты (страчаны падчас капітальных рамонтаў), прадстаўлены пілястрамі, завяршальным карнізам.
Унутры захаваліся драўляныя лесвіцы.