зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_177

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Урыцкага, 20

Датаванне

1900 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

1-павярховы з мансардай будынак. Сцены атыкаваныя. Бакавым паўночным фасадам прыбудаваны да дома №18/1. Плоскаць сцяны галоўнага фасада члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі з падаконнай цягай, прамымі сандрыкамі, завяршальным карнізам. Тарцовы паўднёвы фасад завершаны франтонам без карніза.

Згодна крыніцам, у другой палове XIX стагоддзя на месцы сучаснага дома № 20 па вул. Урыцкага знаходзіўся драўляны дом і хлеў Лейбы Клемпнера. Магістрацкі пашпарт 1924 года падае за ўладальніцу Іду Клемпнер-Дзіцкман. Стан дамоў сярэдні, асаблівых выгодаў не было, і тут здаваліся кватэры дробным рамеснікам.