зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_180

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Урыцкага, 23

Датаванне

1923 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак двухпавярховы з мезанiнам i мансардай, прамавугольны ў плане. Галоўны фасад нетынкаваны. Фасадная плоскасць падзелена міжпаверхавай цягай, завершана карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы без лiштваў аформлены на першым паверсе прамымi, на другiм паўцыркульнымi сандрыкамi, падаконнымi нiшамi. Фасад раскрапаваны лапаткамі, муроўка якіх імітуе руст. 

Дом № 23 па вул. Урыцкага да разборкі ў 2007 г. уяўляў сабой характэрную жылую пабудову сярэдняга гараджаніна мяжы ХІХ-ХХ стст., якая прадугледжвала невялікае гандлёвае памяшканне на першым паверсе. Дабудова другога паверха і паддаша была рэалізавана ў 20 - пач. 30-х гг. XX ст. 

Магчыма, што пабудова ХІХ-ХХ стст. была ажыццёўлена з выкарыстаннем фрагментаў падмурка больш ранняга будынка XVIII ст. 

У 2020 г. будынак па вул. Урыцкага, 23 быў адноўлены з сучасных будаўнічых матэрыялаў з улікам вонкавых памераў і прапорцый страчанага аўтэнтычнага аб'екта.