Шыфр
411Е000002_182
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1863 г.
Стыль
Эклектыка
Дом па вул. Урыцкага № 26 — магчыма, дом Кавальскай. Год пабудовы — 1863. У 1920-х гадах перабудаваны ў гарадскі шпіталь у межах праграмы амерыканскай гуманітарнай дапамогі, распрацаванай прэзідэнтам Гуверам.
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, П-падобны ў плане (паўночнае крыло даўжэйшае), накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя. Асноўны аб'ём, арыентаваны на вуліцу, у цэнтры прарэзаны праезнай аркай. На другім паверсе над аркай навісаў балкон (цяпер страчаны). Галоўны фасад фланкіраваны філянговымі лапаткамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён