зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_26

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Віленская, 1

Датаванне

1888 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак па вул. Віленскай № 1 — т.з. Турэцкая кавярня, ЗАГС, бар «Віленскі» па сучаснаму прыстасаванню. 

Будынак трохпавярховы з сутарэннямi, складаны ў плане (блізкі да літары П), накрыты двухсхiльным (бакавое ўсходняе крыло) вальмавым дахам. Сцены атынкаваныя, пластыка стрыманая. Галоўны фасад, арыентаваны на вул. Віленскую, члянёны ў цэнтры аркай. У запаўненні аркі і дзвярнога праёма захаваліся металічныя вароты з ажурнымі ўстаўкамі і філянговыя з фрамугай і зашкленнем дзверы.