Шыфр
411Е000002_27
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Віленская, 6
Датаванне
1890 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Віленскай № 6 пабудаваны ў 1890 г. Мураваны двухпавярховы з падвалам будынак размешчаны на чырвонай лініі вуліцы Віленскай. Сцены не патынкаваны, пафарбаваны. Галоўны фасад будынка мае сіметрычную кампазіцыю, у цэнтры якой знаходзіўся арачны праезд (зараз забудаваны). Дэкор фасадаў выкананы з цэглы і прадстаўлены пілястрамі, руставанымі на ўзроўні 1-га паверха, пасамі, падваконнымі нішамі, сандрыкамі і карнізамі. Дах 2-схільны, пакрыты дахоўкай.