Будынак

Шыфр

411Е000002_32

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Гараднічанская, 19

Датаванне

1886 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак па вул. Гараднічанская № 19 — Год пабудовы — 1886. Гаспадаром дома ў 1901 г. быў вядомы выдавец літаратуры на ідыш, які надрукаваў у тым ліку і вершы Найдуса. Будынак двухпавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. На галоўным фасадзе, асіметрычна з правага (паўночнага) боку, размешчана праезная арка. Фасадная сцяна падзелена міжпаверхавай цягай, завершана карнізам. Дваровы фасад вылучаны ў цэнтры невялікім рызалітам з блокам лесвічнай клеткі. Рызаліт завершаны трохвугольным франтонам, у тымпане якога пазначаны 1886 год.