зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_35

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1890 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

На мяжы 19-20 стст. пляц, на якім знаходзіцца дом № 23, набыў Іцка-Лейзер Эпштэйн і пабудаваў тут новы мураваны, двухпавярховы з падвалам, пакрыты бляхай, дом. На пляцы, ў дакументах зафіксаваны, такі ж хлеў і "садок". У доме мелася лаўка і здаваліся кватэры з клазетамі і ваннымі.

Будынак двухпавярховы з мансардай і падвалам, у плане блізкі да літары Г (з боку дваровага фасада, паўднёвая частка будынка выступае ў выглядзе рызаліта). Галоўны фасад патынкаваны. Гарызантальна падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. Кампазіцыя фасада асіметрычная.

Першапачаткова дом быў пабудаваны ў эканамічным "цагляным стылі", калі асаблівая ўвага надавалася якасці цэглы і муроўцы, а дэкор ствараўся з дапамогай лякальнай цэглы, фасады не тынкаваліся. 

Будынак уяўляе сабой прэзэнтатыўны жылы дом у цэнтры Гродна, у якім здаваліся элітныя кватэры з усімі тагачаснымі выгодамі.