зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_43

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Гараднічанская, 30

Датаванне

1900 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, П-падобны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. 

Галоўны фасад патынкаваны, вырашаны сіметрычна. У цэнтры фасада размешчаны арачны праезд. Сцяна першага паверха члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падкрэсленымі падаконнымі карнізамі (2-гі і 5-ты праёмы крыху шырэйшыя за астатнія). На другім паверсе па краях фасада размешчаны балконы з ажурнымі рашоткамі на фігурных металічных кранштэйнах. Год пабудовы — 1929. 

У канцы 1920-х гадоў тут месцілася сядзіба Гродзенскага павятовага сакратарыята Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба.