Будынак

Шыфр

411Е000002_60

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Калючынская, 10

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак па вуліцы Калючынская № 10 пабудаваны на пачатку XX ст. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя, пластыка стрыманая. Плоскасць галоўнага фасада фланкіравана лапаткамі. Прамавугольныя аконныя праёмы маюць простыя абрамленні. Завершаны фасад прафіляваным карнізам.