Шыфр
411Е000002_64
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Карбышава, 7
Датаванне
1900 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом па вуліцы Карбышава № 7 пабудаваны ў 1902 годзе. Прыклад паслядоўнай эклектыкі. Магчыма, на 1910 г. быў уласнасцью Сарасека. Будынак трохпавярховы з сутарэннямi прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Вуглавыя часткі вылучаны пілястрамі, на ўзроўні першага паверха руставанымі. У цэнтры фасада на 2-м і 3-м паверхах размешчаны балконы. Паверхі падзелены цягамі. На першым паверсе прамавугольныя аконныя праёмы ў прафіляваных ліштвах з падаконнымі карнізнымі паяскамі.