Шыфр
411Е000002_65
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Стыль
Эклектыка
Дом па вуліцы Карбышава № 7а пабудаваны ў 1900 годзе. Прыклад паслядоўнай эклектыкі. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады нетынкаваныя. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю. З усходняга боку вылучаны неглыбокім рызалітам з блокам лесвічнай клеткі. Знешні паўночна-ўсходні вугал рызаліта на вышыні першага паверха скруглены. Дзвярны праём аформлены клінчатай перамычкай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён