зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_66

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Карбышава, 9

Датаванне

1900 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Дом па вуліцы Карбышава № 9 — Дом Ясеноўскай. Год пабудовы — 1900. Каштоўны прыклад эклектыкі. Магчыма, тут у сярэдзіне 1920-х працаваў фізіяцерапеўтычны кабінет доктара М. Ліхтенштейна дзе, між іншым, выкарыстоваліся кварцавыя лампы, светавыя і кіслотныя ванны, электрацерапія і г.д. Будынак трохпавярховы з сутарэннямi ў плане ступеньчатай формы (на дваровым фасадзе частка будынка выступае накшталт рызаліта). Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя. Сіметрычную кампазіцыю галоўнага фасада парушаюць балконы, размешчаныя з заходняга боку фасада, і дзвярны праём з усходняга краю. Вуглавыя часткі акцэнтаваны парамі лапатак. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны на першым паверсе паўабрамленнямі і падаконнымі філёнгамі, на другім -- паўабрамленнямі з замковым каменем і падаконнымі карнізамі, на трэцім паверсе -- паўабрамленнямі з замковым каменем.