Шыфр
411Е000002_69
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Дом па вуліцы Леніна № 3 — верагодна, дом Орліса. Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Двухпавярховы трапецападобны ў плане з невялікім бакавым рызалітам на дваровым фасадзе будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад крапаваны лапаткамі, падзелены міжпаверхавай цягай з сухарыкамі, завершаны карнізам з ступеньчатымі сухарыкамі. Аўтэнтычны дэкор часткова страчаны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён