Шыфр
411Е000002_71
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Леніна, 10
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом па вуліцы Леніна № 10 — магчыма, дом Сарасека. Пабудаваны на пачатку XX ст. У 1920-я гады тут жыў адвакат Е. Дамброва. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады не атынкаваныя, пафарбаваныя па цэгле. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавымі і падаконнымі цягамі, завершаны філянговым фрызам i карнiзам. Аконныя праёмы прамавугольныя, аформленыя клінчатымі перамычкамі, пад вокнамі першага паверха філёнгі. Міжаконныя прасценкі дэкарыраваны муроўкай, якая імітуе руст. Дэкор падкрэслены колерам.