Будынак

Шыфр

411Е000002_72

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Леніна, 12

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам з мансардай. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Бакавыя часткі фасада акцэнтаваны руставанымі лапаткамі. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай і падаконнымі цягамі, завершаны карнiзам. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе без дэкору, на другім -- дэкарыраваны прамымі сандрыкамі і падаконнымі філёнгамі.