Шыфр
411Е000002_83
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. 11 Ліпеня, 3
Датаванне
1908 - 1911 гг.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак адна-двухпавярховы з сутарэннямi i мансардай, прамавугольны ў плане, накрыты складаным вальмавым дахам. Фасадныя сцены былі нетынкаваныя. Галоўны і тарцовы паўднёва-заходні фасады чляняцца лучковымі аконнымі праёмамі, аформленымі клінчатымі перамычкамі і падаконнымі карнізамі (на галоўным фасадзе цэнтральны праём на другім паверсе замураваны). Падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам. У аднапавярховым аб'ёме карніз з сухарыкамі. Да галоўнага фасада двухпавярховага аб'ёму прыбудаваны тамбур, накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае на фасадзе трохвугольны франтон. Тыльны (паўднёва-заходні) фасад глухі, з адным прабітым пазней аконным праёмам, цяпер патынкаваны. Тарцовы (паўночна-ўсходні) фасад патынкаваны, фланкіраваны лапаткамі, прарэзаны шырокім аконным праёмам, падкрэсленым карнізам. Завершаны фасад карнізам і прамым атыкам, дэкарыраваным па краях лапаткамі, у цэнтры -- арачнай люкарнай у абрамленні з замковым каменем.