Шыфр
411Е000002_86
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. 1 Мая, 6
Датаванне
1930 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак № 6 — Магчыма, дом сям’і Шыпоўскіх. Пабудаваны прыкладнаў 1920-х гадах. Гарадскі асабняк. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, з мансардай, мезанінам і падвалам. Сцены патынкаваныя, завершаны карнізам (раней не патынкаваныя, сцены былі прыгатаваны пад тынкоўку). Цэнтральная частка выдзелена рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам. Па цэнтру рызаліта размешчаны 2 дзвярныя праёмы ўваходаў, на 2-м паверсе - балкон. Франтон завершаны карнізам, па цэнтру - круглы праём -продух. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі прёмамі з падаконнымі карнізамі. Аконныя праёмы мансарды драўлянай канструкцыі, накрыты 2- схільнымі дахамі. Дах будынка вальмавы.