Шыфр
411Е000002_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1904 г.
Апісанне
Год пабудовы — 1904. Эклектыка з элементамі мадэрна. Трохпавярховы будынак з сутарэннямi, Г-падобны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Сцены атынкаваныя, завершаныя карнiзам. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Паміж першым і другім паверхамі праходзіць паясок цягі з сухарыкамі. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым і трэцім паверхах дэкарыраваны прафіляванымі абрамленнямі з замковым каменем і падаконнымі карнізамі.