Шыфр
411Е000002_93
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1909 г.
Стыль
Эклектыка
Дом № 24 — дом Мікалая Марозава. Год пабудовы — 1909. Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Сцены не атынкаваныя, завершаныя па перыметры карнiзам з сухарыкамі. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана неглыбокім рызалiтам, завершаным прамым атыкам, дэкарыраваным аркатурным поясам. Вуглы рызаліта акцэнтаваны лапаткамі. На першым паверсе існаваў дзвярны праём (замураваны да ўзроўню аконнага). Над ім высокі арачны аконны праём у паўабрамленні з замковым каменем і падаконным поясам. Завершана плоскасць рызаліта аркатурным поясам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён