Шыфр
411Е000002_94
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. 1 Мая, 7 (Валковіча, 4)
Датаванне
1917
Стыль
мадэрн, эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Валковіча, 4 пабудаваны ў 1917 г. У будынку месцілася мармеладная фабрыка, якая вырабляла таксама і каву. У пачатку 20-х гадоў тут пачынае работу фабрыка кававых канцэнтратаў “Kawa”.
У 1958 годзе кандытарска-кававая фабрыка была ліквідавана, а яе вытворчыя пляцы перадалі пад пашырэнне швейнай фабрыкі, размешчанай па вул. 1 Мая, 7.
Будынак трохпавярховы з сутарэннямi, Г-падобны ў плане, накрыты двухсхiльным дахам. Сцены неатынкаваныя, абліцаваныя жоўтай цэглай. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Вуглавыя часткi фасада завершаны фігурнымі шчытамi, фланкіраванымі слупкамі. Плоскасць шчытоў дэкарыравана карнізамі з аркатурнымі паясамі, нішамі, лапаткамі. На першым паверсе крайнія аконныя праёмы дэкарыраваны круглым абрамленнем і падаконай нішай. На другім і трэцім паверхах па краях размешчаны паўкруглыя балконы з ажурнымі каванымі агароджамі працы Вячоркі з Беластока. Выключны прыклад спалучэння элементаў эклектыкі і мадэрну.