зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

411Е000002_96

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Маладзёжная 4

Датаванне

1887 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак узнік у канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў на землях Брыгідскага манастыра, на месцы сгінуўшых пасля вогнішча 1885 г. драўляных пабудоў. Пасля вайны будынак пераданы ў карыстанне заводу веласіпедаў, затым - заводу “Радыёпрыбор”. У 1995 г. ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк”. У ходзе рэканструкцый ліквідаваны мансардны паверх, зменены драўляныя перакрыцці на маналітныя, зроблена прыбудова. Будынак трохпавярховы прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Фасад фланкіраваны плоскімі лапаткамі. Цэнтральная частка фасада, дзе на першым паверсе размешчаны дзвярны праём, вылучана лапаткамі, завершана фігурным атыкам, прарэзаным круглым аконным праёмам. Лапаткі на ўзроўні трэцяга паверха дэкарыраваны нішамі.