Шыфр
213Г000369_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Адміністрацыйны будынак па вул. Маскоўскай, 4 - помнік архітэктуры канца ХІХ - пачатку ХХ стст. З'яўляецца састаўной часткай аб'екта “Забудова вул. Маскоўскай, 3, 4”.
Прамавугольны двухпавярховы будынак з чатырохсхільным дахам. Галоўны фасад мае сіметрычную будову з цэнтральным уваходам. Лучковыя праёмы абрамлены плоскімі ліштвамі, прамавугольнымі нішамі і філёнгамі. Рытм фасада ствараюць лапаткі ў прасценках.
На першым паверсе размяшчаецца Цэнтральная аптэка № 88, на другім - офіс УП “Віцебскае аддзяленне беларускай таргова-прамысловай палаты”
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён