Шыфр
213Г000036_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец ХІХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак размешчаны ў чыгуначным раёне г. Віцебска. Пабудаваны ў канцы XIX ст. як жылы дом. Помнік уяўляе прыклад пабудовы ў стылі Эклектыкі. Будынак двухпавярховы з цокальным паверхам, прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Фасады абліцаваны чырвонай цэглай, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі з лякальнай цэглы. Ёсць сляды пераробак аконных праёмаў. Сярод шэраговай жылой забудовы Віцебска, якая фарміруе яго гістарычны выгляд, будынак вылучаецца вельмі багатай і складанай пластыкай фасада.