Шыфр
113Г000391_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г. Кобрын, вул. Кірава, 5
Датаванне
1910 г.
Апісанне
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Да тыльнага і паўночнага бакавога фасадаў зроблены пазнейшыя прыбудовы. Першапачаткова будынак быў не тынкаваны. Вуглы на галоўным фасадзе вылучаны лапаткамі апрацаванымі пад руст. Па перыметры будынка праходзіў карніз. Аконныя праёмы мелі клінчатыя перамычкі (перароблены) і падаконныя карнізныя паяскі.