зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000393_11

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1935 г.

Апісанне

Згодна архіўным дадзеным будынак № 20 быў пабудаваны ў 1935 г. Дом меў шырокі прысядзібны ўчастак з вялікім фруктовым садам. Згодна успамінам мясцовых жыхароў, дом належаў сям'і святара Сямёна Фёдаравіча Бягаловіча (Айца Сімяона), протаіерэя, настаяцеля Аляксандра-Неўскага сабора, але дакументальныя дадзеныя адсутнічаюць. 

Левую частку дома ў святара здымала сям'я доктара Ліпкі, у правай частцы дома і ў мансардзе жылі члены сям'і протаіерэя. Дом ацяпляўся двума галандскімі печамі, абліцаванымі глазураванымі кафлямі. 

У 1939 г. дом быў муніцыпалізаваны.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак № 20 знаходзіўся ў паўразбураным стане і ў першыя пасляваенныя гады не выкарыстоўваўся. У пачатку 1950-х гг. быў праведзены аднаўленчы рамонт. У 1953 г. будынку размясціўся дзіцячы сад. З 1968 г. па 1992 г. тут размяшчаліся памяшканні дзіцячага сада № 5. 

У 1990-я гг. будынак некаторы час выкарыстоўваўся як архівасховішча. З 2002 г. у будынку размяшчаецца адміністрацыя ўпраўлення адукацыі.