Шыфр
213Г000039_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Крылова, 3
Датаванне
Пачатак XIX cт.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак знаходзіцца ў Левабярэжным гістарычным раёне горада Віцебска па вуліцы Крылова №3. Пабудаваны ў першай палове XIX ст. як жылы дом. Трохпавярховы будынак (з двара ўсходняя частка мае чатыры паверхі), асіметрычны ў плане. 3 усходу будынак прымыкае да двухпавярховага дома №12 па вул. Суворава.
Будынак з'яўляецца каштоўным помнікам архітэктуры, які спалучае два стылі: класіцызм (прыклад узорнага будынка) і эклектыка (неакласіцызм). Будынак каштоўны тым, што захаваў большасць архітэктурных элементаў фасадаў і інтэр'ераў (у тым ліку каваных рашотак) у нязменным выглядзе. Да таго ж будынак мае важнае горадабудаўнічае значэнне, замацоўваючы чырвоную лінію гістарычнай вуліцы.