Шыфр
213Г000041_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гісторыка-культурная каштоўнасць - будынак № 9 па вул. Янкі Купалы ў г. Віцебску двухпавярховы прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Планіровачна дом падзелены на 2 жылыя секцыі, уваход з боку двара праз вуглавую лесвічную клетку. Паводле архіўных дакументаў, дамы пад сучаснымі №№ 7 і 9 адносіліся да аднаго домаўладання. Унікальнасць гэтага будынка ў тым, што ён з'яўляецца яскравым прыкладам шэраговай забудовы Віцебска мяжы XIX - ХХ стст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён