зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000041_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Канец XIX - пачатак ХХ стагоддзяў

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Будынак №17 размешчны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска і ўваходзіць у склад забудовы вул. Янкі Купалы. Пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стст. у традыцыях "цаглянай" архітэктуры з чырвонай цэглы. Да нашага часу дом захаваўся амаль цалкам. Ён завяршае вуліцу і стаіць адасоблена. Дом амаль квадратны ў плане, з паўночна-заходняга боку мае мураваную прыбудову, пад якой размешчана сутарэнне. Дадзены будынак мае гістарычную і горадабудаўнічую каштоўнасць як цікавы прыклад шэраговай гарадской забудовы Віцебска мяжы XIX - ХХ стст.

Цяпер у будынку знаходзіцца Віцебскі заалагічны парк. На прылягаючай да яго  тэррыторыі ў бок р. З. Дзвіна размешчаны вальеры з жывёламі. На тэррыторыі заапарку знаходзіўся  папулярны ў гараджан гарадскі сад, які быў закладзены, яшчэ ў XVIII ст.