Шыфр
413Г000438_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930-я гг.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Драўляны на мураваным цокалі аднапавярховы будынак з мансардным паверхам і мезанінамі. Накрыты высокім вальмавым дахам. Мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Будынак № 30 адносіцца да тыпу гарадскіх асабнякоў. Узведзены ў складзе жылога комплекса - калоніі для служачых у раёне былога чыгуначнага вакзала. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі асабняка авангардныя прыёмы спалучаюцца з класіцыстычнай сіметрычнай схемай. У кампазіцыі дома дамінуе цэнтральны мезанін, вось сіметрыі акцэнтавана двума порцікамі на ўваходах. Акрамя таго, сіметрыя кампазіцыйнай пабудовы падкрэслена мезанінамі на бакавых і тыльным фасадах.
У Вялікую Айчынную вайну асабняк захаваўся. Пры візуальным абследаванні слядоў істотных перабудоў не выяўлена. У пасляваенны час будынак быў прыстасаваны пад медустанову. Цяпер мае шматфункцыянальнае прызначэнне, у асноўным адміністрацыйна-гандлёвае.