Шыфр
213Г000049_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец ХІХ ст. - пачатак ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 35 трохпавярховы, цагляны, цэнтральная частка галоўнага фасада выдзелена рызалітам. У архітэктурнай пластыцы злучаны рысы класіцызму і неарускага стылю. Пабудаваны ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. купцамі Гурэвічамі як жылы дом з гандлёвымі і адміністрацыйнымі памяшканнямі (часткова быў заняты жыхарамі, а ў астатніх памяшканнях размяшчаліся прагімназія Чарнавой, камерцыйнае вучылішча Каленчука і Хабаса, зубалячэбны кабінет і гандлёвыя лаўкі на першым паверсе). За гады Першай сусветнай і Грамадзянскай войн будынак быў заняты воінскімі часцямі, інтэрнатам сясцёр міласэрнасці Дзіцяча-сельскага шпіталя. У наступныя гады дом эксплуатаваўся навучальнымі ўстановамі горада: 6-я, 43-я, 45-я школы і школа рабочай моладзі імя Вінчэўскага. У гады акупацыі Віцебска нямецка-фашысцкімі захопнікамі будынак практычна не пацярпеў. Адноўлены будынак быў у 1946 годзе. У пасляваенны час эксплуатаўся рознымі ўстановамі абласнога і гарадскога ўзроўню.