Шыфр
213Г000049_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XIX- пач. XX стст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 35а уваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - Забудова вул. Леніна. Двухпавярховы з цокальным паверхам прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Сведчанні жыхароў Віцебска дазваляюць казаць, што гэта быў просты жылы дом, які размяшчаўся ў раёне горада, які быў раней вядомы як Падлог, але з цягам часу і ў сувязі з крымінальным станам у раёне, стаў называцца сярод гараджан “Падло”. Будынак знаходзіцца ў гістарычнай частцы г. Віцебска і з'яўляецца прыкладам шэраговай забудовы горада мяжы XIX - ХХ стагоддзяў і захаваў у сваім архітэктурным дэкоры характэрныя рысы тых часоў.