зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000049_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ - ХХ стст

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак № 40 уваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - Забудова вуліцы Леніна. Двухпавярховы на цокалі складаны ў плане (мае прыбудовы з боку дваровага фасада) будынак пад двухсхільным дахам. З левага боку фасада размешчаны праезд у двор. Пабудаваны на мяжы ХІХ - ХХ стст. як жылы, але памяшканні здаваліся ў наём для розных устаноў. У 1919 г. домаўладанне было канфіскавана. 

З гісторыяй будынка звязаны факты станаўлення кінематографа і тэатральнага мастацтва ў Віцебску. Так, у 1904 годзе домаўладальнікам Мінцам, тут быў адкрыты першы кінатэатар у Віцебску — «Рэкорд». Непрацяглы перыяд разам з кінатэатрам тут размяшчаўся тэатр рэвалюцыйнай сатыры (ЦЕРЭВАТ), трупа якога заснавала пасля тэатр сатыры ў Маскве. У кастрычніку 1922 года «Рэкорд» быў перайменаваны ў «Спартак». З 2006 года – «Дом кіно». Гэта найстарэйшы кінатэатр не толькі ў Віцебску, але і ў Беларусі.