Шыфр
213Г000049_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХІХ - ХХ стст.
Стыль
Эклектыка з элементамі класіцызму
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 68 з'яўляецца помнікам жылой забудовы Віцебска мяжы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, пабудаваны ў эклектычным стыле з элементамі класіцызму. Аднапавярховы, прамавугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Над уваходам, размешчаным з правага боку фасада, металічны казырок на кранштэйнах. Да будынка прымыкае арачная брама. Захаваўся без страт дэкору фасада.
Такім чынам, дадзены будынак размешчаны на адной з старых вуліц горада, ён характарызуе забудову ўскраінных вуліц Віцебска. Гэтыя вуліцы, знаходзячыся далёка ад цэнтра горада, былі забудаваны ў асноўным аднапавярховымі жылымі дамамі, у якіх жылі небагатыя гараджане, мяшчане па сваім грамадскім статусе.