Шыфр
213Г000059_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1898 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак №7 размешчны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска і ўваходзіць у склад забудовы вул. Пакроўскай. Аналіз планаў і выяўленых архіўных дакументаў сведчыць, што ў дадзеным будынку працаваў Віцебскі вінзавод, які быў арганізаваны на аснове існаваўшага на гэтым месцы прадпрыемства па вырабу алею. Завод дзейнічаў у час акупацыі горада нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на ім выраблялася невялікая колькасць віна і вады. Цяпер будынак складаецца з двух раней самастойных пабудоў. Двухпавярховая частка была ўзведзена ў 1898 г., як свіран. Аднапавярховая частка пабудавана ў перыяд 1904 - 1909 гг. як кантора. Паміж свірнам і канторай існаваў праезд на тэрыторыю завода. Будынак быў рэканструяваны з прыстасаваннем пад кантору, клуб і сталовую ў 1950 - 1951 гг. Верагодна, пад час аднаўлення прадпрыемства невялікай устаўкай два будынкі былі аб'яднаны. Візуальнае абследаванне будынка паказала, што на бакавых і дваровых фасадах перароблены аконныя праёмы.
Часткова зменена ўнутраная планіроўка. Будынак з'яўляецца прыкладам прамысловай грамадзянскай забудовы Віцебска канца 19-пачатку 20 ст.