Шыфр
213Г000059_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Будынак № 8 па вул. Пакроўскай размешчаны ў гістарычна сфарміраванай Задзвінскай частцы горада (у мясцовасці, якая называлася ў народзе Прасмушкі), якая ўваходзіць у склад комплекснага помніка гісторыі, горадабудаўніцтва і архітэктуры - гістарычнага цэнтра г. Віцебска. Будынкі па вул. Пакроўскай, №8 і № 6 разам з супрацьлеглым домам № 5 задаюць гістарычную шырыню вуліцы Пакроўскай у 6 сажняў. Будынкі ўсёй забудовы перабудоўваліся, найбольш значныя змены адбыліся пасля Вялікай Айчыннай вайны. У даследуемым доме верагодна ў гэты час з’явілася частковая надбудова другога паверха. З лютага 1984 г. у будынку размяшчаецца бібліятэка імя Я. Купалы.
Будынак з'яўляецца яскравым прыкладам мясцовай школы “цаглянай архітэктуры” Віцебска канца XIX - пачатку XX стст.