Шыфр
412Г000005_13
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 28
Датаванне
1874 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Ажэшкі № 28 — дом Хаіма Рама, з’езд міравых суддзяў, павятовае паліцэйскае ўпраўленне. Год пабудовы — 1874. Тыповы даходны дом. Двухпавярховы складаны ў плане будынак мае асіметрычную аб"ёмна-прасторавую кампазіцыю: складаецца з Т-падобнага аб'ёма па вул. Ажэшкі і Г-падобнага ў плане аб'ёма па вул. Акадэмічнай. Галоўны фасад корпуса па вул. Ажэшкі тынкаваны. Мае асіметрычную кампазіцыю. Да ўсходняга краю фасада змешчаны прамавугольны праём былога праезда ва ўнутраны двор. Вароты ажурныя металічныя. Вуглавая частка будынка на перакрыжаванні вуліц скошана, акцэнтавана высокім ганкам і балконам з ажурнай агароджай. Фасадная плоскасць прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім паверсе ў простых ліштвах з падаконнымі карнізамі, крапавана на ўзроўні другога паверха пілястрамі. Захаваліся фрагменты міжпаверхавай і падаконных паяскоў цягі. Завершаны фасад карнізам. У цэнтры фасада балкон з ажурнай агароджай на такіх жа кансолях.