Шыфр
213Г000626_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Апісанне
Будынак размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Полацка, фарміруе забудову вул. Еўфрасінні Полацкай.
З гістарычных будынкаў у складзе забудовы вул. Еўфрасінні Полацкай захаваліся № 1 (канец 19-пачатак 20 ст.), № 3 (канец 18 ст.), № 5 (другая палова 19 ст.). Першапачатковыя вядомыя назвы вуліцы - Пецярбургская, Рыжская, у савецкі час - вул. Фрунзэ.
У Вялікую Айчынную вайну забудова горада моцна пацярпела. Па ацэнцы полацкага краязнаўца І.Дэйніса, 3/4 горада было знішчана. На плане г. Полацка 1947 г. на месцы будынка пад сучасным № 1а забудова адсутнічала.
Праектныя работы на будаўніцтва будынка № 1а па вул. Еўфрасінні Полацкай пачаліся ў 1989 г. у Полацкім цэнтры НТТМ "Лідар". Аўтар праекта архітэктар-рэстаўратар В.В. Гліннік.