зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000661_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1870 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак № 5 - цагляны, двухпавярховы будынак з мансардай і падвалам.

Паводле архіўных дакументаў, у другой палове ХІХ ст. участак, на якім пабудаваны дом, належаў шляхціцу Фількевічу. У 1886 г. на пляцы ўжо згадваецца аднапавярховы мураваны дом, флігель і гаспадарчы будынак. Па звестках на 1924 г. уладальнікамі ўчастка з забудовай былі Канстанцін і Хелена Савінскія. На той час забудову пляца складалі 2 мураваныя жылыя дамы і гаспадарчы будынак. Адзін з дамоў быў аднапавярховы, крыты дахоўкай, другі -- двухпавярховы, крыты жалезам. Стан будынкаў характарызаваўся як сярэдні. Дамы выкарыстоўваліся як жылыя. У будынку, які фасадам арыентаваўся на вуіцу, былі харчовая і абутковая крамы.